Польшча адмаўляецца гуляць з Расіяй у плэй-оф Чэмпіянату свету

Прэзідэнт польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша падкрэсліў, што зборная адмаўляецца гуляць супраць Расіі ў стыкавым матчы адбору ЧС — 2022.

26.02.2022 / 13:06

Фота Czarek Sokolowski, AP

«Вядома, час дзейнічаць. Праз абвастрэнне агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны каманда Польшчы не мае намеру гуляць матч плэй-оф супраць Расіі. Гэта адзінае правільнае рашэнне.

Вядзем перамовы з федэрацыямі Швецыі і Чэхіі, каб данесці агульную пазіцыю ў ФІФА».

Яго таксама падтрымаў кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда, напісаўшы: «І правільна, спадар прэзідэнт. З бандытамі не гуляюць!».

Nashaniva.com