Казахстан адмовіўся прызнаць «ДНР» і «ЛНР» і паслаць свае войскі ва Украіну

Вашынгтон вітаў гэтае рашэнне члена АДКБ.

26.02.2022 / 16:09

Фота: AP

«З задавальненнем прымаем заяву Казахстана аб непрызнанні «ДНР» і «ЛНР», — гаворыцца ў заяве Рады нацыянальнай бяспекі ЗША.

— З задавальненнем прымаем таксама адмову Казахстана выслаць свае сілы і далучыцца да вайны Пуціна ва Украіне».

Nashaniva.com