Ганаровы консул Беларусі ў Львове звольніўся на знак пратэсту супраць беларускага ўдзелу ў агрэсіі Расеі

Ігар Драцяк склаў свае паўнамоцтвы з учорашняга дня. Пра гэта ён паведаміў Свабодзе.

26.02.2022 / 16:47

Ігар Драцяк працаваў ганаровым консулам Беларусі ў Львове больш як 10 гадоў. Менавіта з яго лёгкай рукі ў Львове быў адкрыты Беларускі адукацыйна-культурны цэнтр з нацыянальнай школай, бібліятэкай, газетай і аддзяленнем прававой абароны.

Пасля пачатку агрэсіі Расеі ў 2014 годзе Ігар Драцяк падтрымаў ініцыятыву Лукашэнкі аб стварэнні ў Мінску перамоўнай пляцоўкі паміж Расеяй і Украінай для развязання канфлікту на Данбасе, які пачаўся пры падтрымцы Расеі.

Nashaniva.com