Вайна ва Украіне. Шосты дзень АНЛАЙН
Украіна працягвае супраціў расійскай агрэсіі. У панядзелак свет быў шакаваны бамбёжкай рускамоўнага Харкава. Сама Расія ў гэты дзень праз санкцыі сутыкнулася з рэзкім падзеннем сваёй эканомікі. «Знешнія ўмовы кардынальна змяніліся», — канстатаваў Цэнтрабанк Расіі. Ключавую стаўку там адразу паднялі да 20%. НБРБ павысіў стаўку рэфінансавання да 12%. Паміж Расіяй і Украінай пачаліся перамовы. Бакі дамовіліся працягнуць іх пасля кансультацый з кіраўніцтвам сваіх краін. «НН» сочыць за падзеямі.
01.03.2022 / 01:07