ЗША закрылі сваё неба для расійскіх самалётаў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў, што ЗША закрываюць паветраную прастору для расійскіх самалётаў.

02.03.2022 / 10:07

Байдэн выказаў падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе з расійскімі акупантамі і сказаў, што ўвесь свет захапляецца адвагай і рашучасцю ўкраінцаў.

— Шэсць дзён таму Уладзімір Пуцін хацеў пахіснуць асновы цывілізаванага свету. Ён думаў, што свет прагнецца пад яго патрабаванні. Але ён пралічыўся. Ён думаў, што захопіць Украіну, і свет з гэтым пагодзіцца. Але ён сустрэў тое, чаго не чакаў: гэта ўкраінскі народ, — сказаў амерыканскі лідар.

Раней неба для расійскіх самалётаў закрылі краіны Еўрасаюза.

Nashaniva.com