Спецназаўскі генерал пра падпалкоўніка Сахашчыка: Вы прадаліся «полякам» і немцам, бо ў іх харч смачнейшы

Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка адказаў на нядаўні відэазварот падпалкоўніка ПДВ запасу, заснавальніка руху «Чорны арол» і былога камандзіра вядомай сярод спецназаўцаў 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады Валерыя Сахашчыка. У сваім звароце аўтарытэтны былы спецназавец выступіў супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай.

02.03.2022 / 20:03

Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка. Скрын з відэа.

Тэзісы Дзенісенкі ў адказ немудрагелістыя. Да разбору сутнасці аргументаў Сахашчыка ён не звяртаўся, ягоная зброя — толькі асабістыя выпады. Асноўныя палажэнні двуххвіліннага выступлення генерала:

А таксама апеляцыя да гонару і сумлення і што «бог вам суддзя».

Чытайце таксама:

«Гэта не наша вайна!» Легендарны камандзір брэсцкіх дэсантнікаў звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

 

Nashaniva.com