Пасля цяжкай хваробы памёр журналіст Аляксандр Тамковіч

 Яму было 58 гадоў.

04.03.2022 / 08:45

Аляксандр быў адным з найвядомейшых беларускіх журналістаў-інтэрв’юэраў, аўтарам кніг нонфікшн, уваходзіў у ліквідаваныя цяпер уладамі СБП і ПЭН, быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Алеся Адамовіча.

Тры кнігі інтэрв’ю пабачылі свет на англійскай мове.

Доўгія гады ён змагаўся з анкалагічным захворваннем, працягваючы апантана займацца творчасцю.

Nashaniva.com