Дырэктарка бабруйскай школы выклікала АМАП на настаўніцу з-за жоўта-сіняй стужачкі ў прычосцы

Сёння ў бабруйскай школе № 27 затрымалі настаўніцу гісторыі Ларысу Секержыцкую. Падстава — у яе прычосцы прысутнічала жоўта-сіняя стужачка, піша «Вясна».

04.03.2022 / 22:23

Першай гэта заўважыла настаўніца матэматыкі. Яна данесла на Секержыцкую дырэктарцы, а тая выклікала АМАП.

Прыехалі амапаўцы і проста на ўроку затрымалі жанчыну.

Суд адбудзецца 9 сакавіка.

Nashaniva.com