Ваенная разведка Украіны: Забіты член перагаворнай групы Дзмітрый Кірэеў быў разведчыкам і загінуў на заданні

Імя Дзяніса Кірэева ‒ члена ўкраінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй, які загінуў раніцай 5 сакавіка пры незразумелых абставінах, з'явілася на старонцы галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

05.03.2022 / 23:42

Там яго называюць героем, які загінуў пры выкананні спецыяльнага задання.

Днём украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што Кірэеў мог быць расейскім шпіёнам, які загінуў пры затрыманні СБУ.

Nashaniva.com