«Запрасілі ў КДБ і не выпусцілі»: затрыманы банкір Сяргей Касцючэнка, кіраўнік «Прыёрбанка»
Як стала вядома «Нашай Ніве», на пачатку тыдня спецслужбы затрымалі Сяргея Касцючэнку — кіраўніка «Прыёрбанка» з аўстрыйскім капіталам.
06.03.2022 / 12:54
«Запрасілі ў КДБ, а назад не выпусцілі», — паведамілі нам крыніцы.
Сяргей Касцючэнка.
Вядома, што фармальнай падставай для арышту стала нібыта наяўнасць нейкіх падатковых праблем у ІТ-кампаніі, дзе Касцючэнка саўладальнік.
Але ў банкірскіх колах звяртаюць увагу на палітычны характар справы. Меркаванай сапраўднай прычынай затрымання лічыцца занадта самастойная пазіцыя Касцючэнкі ў бягучых эканамічных абставінах і нежаданне ахвяраваць рэсурсамі банка па ўказцы кабінетных камандзіраў.
Касцючэнка — надзвычай аўтарытэтны чалавек у беларускім банкаўскім і бізнэс-асяродках. З дапамогай яго здольнасці ўбачыць правільныя кірункі інвестыцый у краіне вырасла мноства паспяховых бізнэсаў.
Палова акцый «Прыёрбанка» належыць аўстрыйскаму Raiffeisen.
Касцючэнка з'яўляецца старшынёй Праўлення «Прыёрбанка» з 1990 года.