Сустрэча Дзмітрыя Кулебы і Сяргея Лаўрова пры пасярэдніцтве турэцкага боку скончылася безвынікова
Сустрэча міністраў замежных спраў дзвюх краін доўжылася каля гадзіны з паловай.
10.03.2022 / 13:28
Кулеба заявіў, што перамовы былі складаныя. Ён сказаў, што абмяркоўваліся пытанні гуманітарнага калідора з Марыупаля. Але Лаўроў адказаў, што ён перадасць гэтую прапанову «адказным асобам».
Бакі не змаглі дасягнуць рашэння па спыненні агню.
Што заявілі кіраўнікі МЗС Расіі і Украіны пасля перамоў
Сяргей Лаўроў:
Расія не нападала на Украіну. І на іншыя краіны нападаць не збіраецца.
Украіна планавала напад на ДНР і ЛНР ужо ў сакавіку.
Радзільны дом у Марыупалі, які быў разбомблены, быў базай батальёна «Азоў».
З эканамічнымі праблемамі Расія сама разбярэцца.
Дзмітрый Кулеба:
Дамовіцца аб спыненні агню не ўдалося. Кіеў не мае намеру выконваць патрабаванні Расіі.
Кіеў гатовы да дыпламатычных рашэнняў канфлікту, але пакуль іх няма.
Украіна не збіраецца распрацоўваць ядзерную зброю.
Цяпер у Антальі праходзіць трохбаковая сустрэча міністраў пры ўдзеле кіраўніка МЗС Турцыі Мехмета Чавушаглу.