Конкурс на лагатып «Аршанскай Бітвы»
14.08.2009 / 18:09
Новы лагатып «Аршанскай Бітвы» абяруць самі ўдзельнікі фэсту
Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская Бітва» у гэтым годзе атрымае свае новае лога. Для вызначэння лепшага варыянта, які б найбольш адпавядаў гісторыі, значэнню і сэнсу штогадовага фэстываля быў абвешчаны конкурс.
Паколькі фэст традыцыйна ня мае арганізатараў і з’яўляецца па‑сутнасці народным святам, лепшы лагатып «Аршанскай Бітвы» вызначаць самі ўдзельнікі мерапрыемства на Крапівенскім полі.
Умовы конкурсу наступныя:
Прыняць удзел у ім змогуць усе добрыя людзі, якія дашлюць (да 2 верасня) на наступную паштовую скрыню Vorsha2009@gmail.com свой варыянт лога фэстываля.
Абмежаванняў у фармаце дасланых матэрыялаў няма. Гэта можа быць як просты (альбо складаны) малюнак, выкананы ад рукі, гэтак і зробленая на кампутары, пры дапамозе графічных рэдактараў (у вектарным альбо растравым варыянтах), выява.
Зусім неабавязкова трэба мець вялікі мастацкі талент і нейкія звышздольнасці, каб прыдумаць і намаляваць сваё лога, якое будзе найлепш адпавядаць ідэі фэсту «Аршанская Бітва».
Аўтары 3 лепшых варыянтаў будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі!
Слава Воршы ўжо ня горша!
Навіны фэсту «Аршанская Бітва» у сеціве: http://vorsafest.livejournal.com
Сувязь з прыхільнікамі фэстываля: Vorsha2009@gmail.com