Затрымалі топавую беларускую візажыстку Вольгу Томіну

Відэа з яе допытам з’явілася ў заблакаваным тэлеграм-канале, звязаным з беларускімі сілавікамі.

12.03.2022 / 11:00

Томіна кажа, што хадзіла на мітынгі дзеля праўды, бо ёй было крыўдна, што збіваюць людзей. 

У Томінай трое дзяцей, яна з’яўляецца вельмі вядомай візажысткай — на яе ў Інстаграме падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.

Nashaniva.com