На таргах у Мінску даляр вырас больш чым на дзве капейкі, еўра — амаль на пяць

На таргах у Мінску 15 сакавіка даляр вырас на 2,43 капейкі (0,74 працэнта) да 3,3195 беларускага рубля.

15.03.2022 / 10:49

Еўра даражэе на 4,89 капейкі (1,35 працэнта) да 3,6670

Расійскі рубель падаражэў адразу на 12,18 капейкі (+4,21 працэнта) да 3,0108 беларускага за 100 адзінак.

Варта ўлічваць, што курс, па якім прадаюць валюту банкі, можа істотна адрознівацца.

Па стане на пачатак года курсы валют былі даступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі — 3,4322 рубля за 100 адзінак.

Nashaniva.com