Прэм'ер-міністры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сёння лятуць у Кіеў на сустрэчу з Зяленскім

Яны наважыліся на гэта першымі з сусветных лідараў. 

15.03.2022 / 11:22

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі разам з прэм'ер-міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам і прэм'ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам прыбудуць сёння ў Кіеў у якасці прадстаўнікоў Еўрапейскай рады для сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, паведамляюць СМІ гэтых краін.

Візіт адбываецца ў каардынацыі з кіраўніцтвам ЕС і мае «пацвердзіць недвухсэнсоўную падтрымку ўсім Еўрасаюзам суверэнітэту і незалежнасці Украіны і прадставіць шырокі пакет падтрымкі ўкраінскай дзяржавы і грамадства».

Зяленскі застаецца ў Кіеве, хоць кіраўніцтва ЗША і Брытаніі ад першых дзён вайны раіла яму выехаць на захад краіны ці пераехаць у Еўропу.

Nashaniva.com