Прэзідэнт Фінляндыі: Пуцін больш не разлічвае на змену рэжыму ва Украіне

Саўлі Ніінісцё лічыць, што Пуцін не зацікаўлены ў змене рэжыму ва Украіне. Пра гэта ён заявіў у эфіры CNN.

15.03.2022 / 15:51

«У Пуціна свой спіс, мы ўсе яго добра ведаем, але мне здаецца, змена ўрада Украіны больш не прысутнічае ў гэтым спісе. Калі я спытаў ў яго пра гэта [тэлефонная размова адбылася ў пятніцу], то атрымаў адказ, што такой мэты ніколі не было», — іранізуе Ніінісцё.

У той жа час, паводле яго слоў, Пуцін па-ранейшаму хоча, каб паўвостраў Крым быў прызнаны часткай Расіі, пашырэння межаў «ДНР» і «ЛНР» на ўсю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей, нейтралітэту Украіны. Што да дэмілітарызацыі, то, як адзначыў фінскі прэзідэнт, Пуцін «сказаў, што гэты працэс працягваецца».

Ніінісцё таксама сказаў, што Пуцін хацеў бы размаўляць непасрэдна са Злучанымі Штатамі.

Nashaniva.com