БЕЛ Ł РУС

Свет

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін замежны журналіст. А з ім разам — і ўкраінская калега

15.03.2022 / 18:44

Nashaniva.com

Аператар амерыканскага тэлеканала Fox News П’ер Закжэўскі быў забіты ў панядзелак у Горанцы на ўскраіне Кіева, дзе машына каманды трапіла пад абстрэл. Рэдакцыя пацвердзіла смерць свайго супрацоўніка.

Грамадзянін Ірландыі Закжэўскі меў вялікі вопыт у асвятленні ваенных канфліктаў.

Украінскія СМІ пасля паведамілі, што разам з аператарам П’ерам Закжэўскім загінула і ўкраінская журналістка Аляксандра Куўшынава.

Учора таксама паведамлялася пра раненне іншага супрацоўніка тэлеканала Fox News Бенджаміна Хола. Ён атрымаў асколачны пералом дзвюх ніжніх канечнасцяў, яму давялося ампутаваць частку нагі.

А ў нядзелю ва Украіне загінуў амерыканскі дакументаліст Брэнт Рэно.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула