Усевалад Сцебурака. Хацелі быць Трэцім Рымам, а сталі Чацвёртым Рэйхам. Верш

16.03.2022 / 08:21

* * *

Хацелі быць Трэцім Рымам,
а сталі Чацвёртым Рэйхам.
Жыццё праляцела міма
з шалёным сабачым брэхам.

Хацелі мацней у балеце,
хацелі сады на Марсе,
Гагарын ляцеў на ракеце…
Усё знікла ў крывавым фарсе.

І зноўку пад кірзавым ботам
зямля захлынецца ад болю.
І ўсё адкладзецца на потым
і не надыдзе ніколі…

Nashaniva.com