BYPOL узяў адказнасць за чарговую дыверсію на чыгунцы
У выніку акцый, як сцвярджаецца, парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэння.
16.03.2022 / 16:25
Арганізацыя былых сілавікоў сцвярджае, што на перагоне Даманава — Лясная (Брэсцкае аддзяленне) знішчаныя прылады аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ, на перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) знішчаны рэлейны шкаф СЦБ.
У выніку акцый, як сцвярджаецца, парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэння.
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў». Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі
Што кажуць калегі пра чыгуначніка, затрыманага «за падрыхтоўку акту тэрарызму»