Лукашэнкаўскі тэлеграм-канал апублікаваў фота яго пашпарта: транскрыпцыя імя і прозвішча з рускай мовы
Пост у тэлеграм-канале «Пул Первого» з'явіўся як адказ ЗША на 38 варыянтаў перадачы прозвішча, імя, і імя па бацьку Лукашэнкі ў санкцыйным спісе.
17.03.2022 / 20:42
Цікавы, вядома, не сам пашпарт, а тое, што транскрыпцыя імя і прозвішча ў ім зробленыя з рускай мовы, а не з нацыянальнай, як належала б кіраўніку незалежнай дзяржавы.
Таксама «Пул Первого» змясціў «яго правільнае фота, каб не забываліся». Такое своеасаблівае пацвярджэнне міралюбнасці і нежадання ўдзельнічаць у вайне.