Православный митрополит Виленский: Мы не согласны с мыслью патриарха Кирилла по Украине
Митрополит Виленский и Литовский Иннокентий сегодня распространил заявление, в котором говорится, что позиция православной церкви в Литве такова: «Мы решительно осуждаем войну России против Украины и молим Бога о ее скорейшем прекращении». При этом специально подчеркнул, что это мнение отличается от позиции Патриарха Московского и всея Руси Кирилла.
17.03.2022 / 23:58
Мітрапаліт Інакенцій. Фота: BNS
Вядома, што 9 сакавіка Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асудзіў «знешнія сілы» за спробы падзяліць рускі і ўкраінскі народы.
«Сёння тэма, звязаная з расійска-ўкраінскімі адносінамі, стала часткай вялікай, або, як цяпер кажуць, геапалітыкі, і адной з мэтаў гэтай геапалітыкі з'яўляецца паслабленне Расіі, якая стала моцнай, рэальна магутнай краінай. Але як жа брыдка і подла для ажыццяўлення гэтых геапалітычных мэтаў выкарыстоўваць братэрскі народ, як жудасна нацкоўваць гэты народ на сваіх братоў, як жудасна узбройваць яго для таго, каб ён уступіў у барацьбу са сваімі адзінакроўнымі і адзінавернымі братамі!» — сказаў патрыярх у сераду пасля літургіі ў храме Хрыста Збавіцеля.
За два дні да таго, на Даравальную нядзелю, патрыярх Кірыл выказаўся ў тым сэнсе, што галоўнае — не дапусціць на Данбасе гей-парадаў, а вайны не асудзіў і за ахвяраў яе з украінскага боку маліцца не заклікаў.
Чытайце таксама: Патрыярх Кірыл назваў нечаканую прычыну «канфлікту на Данбасе». Украіну ўзгадаў толькі аднойчы, маліцца за яе не заклікаў
Тым часам пазіцыя Праваслаўнай царквы ў Літве, паводле мітрапаліта Інакенція, нязменная — яна рашуча асуджае вайну Расіі супраць Украіны: «Мы жывем у свабоднай, дэмакратычнай краіне. Літва — гэта не Расія».
Прыводзім поўны тэкст заявы мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Інакенція. Яна цікавая тым, што вельмі адрозніваецца і па стылістыцы, і па зместу ад звыклых для нас пастырскіх пасланняў праваслаўных іерархаў:
«Дарагія браты і сёстры!
Маё слова звернута да ўсіх людзей добрай волі, да ўсіх, хто хоча нас пачуць, да ўсіх праваслаўных дзяцей нашай Царквы ў Літве.
Велізарная бяда прыйшла на зямлю Украіны: там ліецца кроў і пакутуюць бязвінныя людзі. Сумленны чалавек і богабаязны хрысціянін не можа абыякава глядзець на тое, што адбываецца. Голас яго сумлення лямантуе да неба, яго малітва накіраваная да Бога, якому адзінаму належыць суд, і перад якім адкажуць тыя, якія прынеслі гора народу Украіны, пакуты маці, слёзы родным і блізкім, смерць і разбурэнні, масавы зыход з сваёй краіны.
Праваслаўныя людзі Літвы з болем у сэрцы ўспрынялі трагедыю народа Украіны. З самага пачатку ваенных дзеянняў ва ўсіх праваслаўных храмах была ўзмоцненая малітва аб хутчэйшым спыненні вайны, аб аднаўленні міру на зямлі Украіны. Пазіцыя Праваслаўнай царквы ў Літве нязменная — мы рашуча асуджаем вайну Расіі супраць Украіны і молім Бога аб яе больш хуткім спыненні.
Як вы, напэўна, ужо паспелі заўважыць, у нас з Патрыярхам Кірылам розныя палітычныя погляды і ўспрыманне бягучых падзей. Яго палітычныя выказванні з нагоды вайны ва Украіне — гэта яго асабістае меркаванне. Мы ў Літве з гэтым не згодныя.
Хацелася б тут адкрыта сказаць пра тое, што мы, праваслаўныя ў Літве, маючы на сёння магчымасць незалежна вырашаць свае ўнутрыцаркоўныя справы, будзем і далей імкнуцца да яшчэ большай царкоўнай незалежнасці, веруючы, што Госпад даруе такую ў свой час.
Мы жывем у свабоднай, дэмакратычнай краіне. Літва — гэта не Расія. Гэта іншая дзяржава, іншае грамадства са сваім духоўна-маральным кліматам.
Праваслаўныя Літвы складаюць хай невялікую — актыўных вернікаў па ўсёй Літве наўрад ці набярэцца больш за тры тысячы чалавек — але неад'емную частку гэтага грамадства, і з'яўляюцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, што свабодна вызнаюць традыцыйную рэлігію.
Нашыя прыхаджане — сумленныя і сціплыя людзі, яны добрасумленна многія гады працавалі на карысць краіны Літоўскай і ўнеслі сваю лепту ў справу будаўніцтва свабоднай Літвы.
Успомнім, што больш за 30 гадоў таму праваслаўныя вернікі на чале з мітрапалітам Хрызастомам, які цяпер знаходзіцца на спакоі, без ваганняў, рашуча выступілі на баку літоўскага народа, за незалежнасць яго дзяржавы.
Пазіцыя Праваслаўнай царквы засталася абсалютна нязменнай. Па-іншаму і быць не можа.
Задаюся пытаннем, А ці ўсё ведаюць пра праваслаўных тыя, якія пішуць і распавядаюць пра нас? Ці наведвалі службы ў праваслаўных храмах Літвы, чулі, як і пра што моляцца праваслаўныя людзі?
Бо на кожным набажэнстве праваслаўныя моляцца за Богахаваную краіну нашу Літоўскую, яе ўлады, войска, за ўвесь яе народ. А сёння — і за спыненне гэтай крывавай вайны, за загінулых ваяроў, за прыход міру ва Украіну, за тых, хто пакутуе за людзей зямлі Украінскай — мы молімся і пакутуем разам з імі!
Што б ні адбывалася вакол нас, мы, праваслаўныя, будзем і далей маліцца за краіну Літоўскую і народ яе, заклікаючы на дапамогу нашу нябесную заступніцу — Найсвяцейшую Дзеву Марыю, усіх святых зямлі Літоўскай, і будзем вернымі сваёй краіне і яе народу.
Мы будзем захоўваць адзінства людзей, незалежна ад іх нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці; будзем шчыра маліцца аб шматпакутным народзе Украіны і дапамагаць уцекачам, якія знайшлі прытулак на Літоўскай зямлі.
Захаваем у сэрцах сваіх дух міру і любові! Вялікі свяціцель Ян Залатавуст казаў: «Слава Богу за ўсё!». І мы гаворым сёння: слава і падзяка Богу за тое, што ён паслаў нам, праваслаўным, такое выпрабаванне. Слава і падзяка Слава і падзяка Богу за тое, што мы церпім знявагі. За ўсё дзякуем Госпада Бога, Сардэчна спадзеючыся на Яго ласку і прабачэнне.
Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій».
74-гадовы мітрапаліт Інакенцій служыць у Літве толькі з 2010 года. Ён родам з Расіі, з горада Старая Руса Наўгародскай вобласці. Да 2010 года ягоная біяграфія з Літвой звязаная не была. У 1990-я ён узначальваў некалькі епархій у Сібіры і на Далёкім Усходзе, а з 1999 года да пераводу ў Літву быў епіскапам Корсунскім — у гэтую епархію ўваходзяць праваслаўныя прыходы ў Францыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйне і Манака.