У ВНУ Беларусі з’явяцца тры новыя абавязковыя дысцыпліны

З 1 верасня ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі незалежна ад профілю навучання будзе ўведзены блок сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Сучасная палітэканомія» і «Філасофія».

19.03.2022 / 21:28

Пра гэта распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Сёння ён правёў «адкрыты дыялог» з моладдзю на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў Асіповічах.

«Вывучаючы гісторыю, мы звяртаем увагу на падзеі і гістарычныя факты, але пры гэтым мала надаем увагі прычынна-выніковым сувязям: чаму адбыліся гэтыя гістарычныя падзеі, што зʼяўлялася перадумовай, якія вынесены ці не вынесены ўрокі. І студэнты 1-га курса будуць мець магчымасць шмат у чым вядомыя гістарычныя факты разгледзець менавіта з пункту гледжання грамадска-палітычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, даць ацэнку, якую ролю гэтыя падзеі адыгралі ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці, які ўклад унеслі ў станаўленне незалежнай Беларусі».

Новы міністр адукацыі назваў галоўныя пытанні на новай пасадзе. І гэта зусім не ўзровень ведаў

Nashaniva.com