У Чырвоным касцёле сёння маліліся за Украіну
Сёння ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі цэлебраваў імшу за мір ва Украіне.
20.03.2022 / 17:00
На ёй прысутнічалі таксама ксёндз-пробашч касцёла Уладзіслаў Завальнюк і кіраўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы архімандрыт Сяргей Гаек.
Разам з беларусамі маліўся і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.