Краіны Балтыі маюць намер забараніць караблям Расіі заходзіць у свае парты. ЕС разглядае такую ж меру
Краіны Балтыі плануюць забараніць уваход расійскіх караблёў у свае парты. Адпаведнае рашэнне ўжо рыхтуе ўрад Латвіі.
21.03.2022 / 12:27
«Караблі пад расійскім сцягам ўсё яшчэ заходзяць у латвійскія парты, што, на мой погляд, непрымальна, таму мы рыхтуем адпаведныя рашэнне ва ўрадзе», — паведаміў кіраўнік Мінтранса Латвіі Таліс Лінкайтс ў эфіры TV3.
Такую опцыю разглядае і Еўрасаюз у цэлым. На такі крок Еўропа пойдзе, калі Расія не спыніць вайны ва Украіне — вайны, для якой Аляксандр Лукашэнка дазволіў выкарыстаць Беларусь у якасці ўдарнага плацдарма. Сёння гэтае пытанне — на стале міністраў замежных спраў ЕС на сустрэчы, якая праходзіць сёння.
Раней забарону на ўваход расійскіх суднаў у порты ўвяла Вялікабрытанія.