Памёр прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі

Віталю Навіцкаму быў 41 год. БелТА паведаміла, што ён памёр пасля хваробы.

21.03.2022 / 14:31

Фота МНС

Віталь Навіцкі нарадзіўся 5 сакавіка 1981 года ў Мінску. У 2003 годзе скончыў БДУ, а ў 2008 годзе — Акадэмію кіравання. Пачынаў з працы на Беларускім радыё і тэлебачанні.

У 2006 годзе быў прыняты ў шэрагі ратавальнікаў на пасаду прэс-сакратара Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Nashaniva.com