Тэлеграм трэці раз выдаліў канал ГУБАЗіКа

Галоўная рэпрэсіўная структура Беларусі даўно выкарыстоўвае Тэлеграм як адзін са сваіх інструментаў, але кіраўніцтва месенджара апошнім часам з-за шматлікіх скаргаў пачало гэтаму супрацьстаяць.

21.03.2022 / 19:30

12 сакавіка месенджар выдаліў тэлеграм-канал ведамства, на якім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах.

ГУБАЗіК стварыў новы канал, але і ён быў заблакаваны 14 сакавіка.

Тады канал быў створаны трэці раз — але яго цяпер таксама выдалілі.

Nashaniva.com