Шэраг краін Захаду падпісалі заяву аб намеры спрыяць мадэрнізацыі супрацьпаветранай абароны Украіны

Шэраг краін Захаду сёння падпісалі сумесную заяву «Аб неадкладнай неабходнасці мадэрнізацыі СПА Украіны». Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стефанчук.

21.03.2022 / 19:43

Фота: capital.ua

«Сёння Чэхія, Эстонія, Польшча, Францыя, Грузія, Германія, Ірландыя, Латвія, Літва, Нідэрланды, Швецыя, Вялікабрытанія і ЗША падпісалі сумесную заяву «Аб неадкладнай неабходнасці мадэрнізацыі сістэмы СПА Украіны». Шчыра ўдзячны за падтрымку Украіны ў гэты няпросты час», — паведаміў Стэфанчук.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі розных краін свету патрабуюць рашучых дзеянняў па ўсталяванні міру ва Украіне. «А менавіта: падтрымліваць вайсковую і грамадзянскую абарону Украіны — забяспечыць абарону паветранай прасторы і спыніць перамяшчэнне варожай тэхнікі на тэрыторыі Украіны.

Гэта можна зрабіць з дапамогай пастаўкі супрацьтанкавай і супрацьпаветранай зброі. Аказаць гуманітарную дапамогу — забяспечыць дастаўку прадуктаў і лекаў ва ўкраінскія гарады, якія абстрэльваюць і бамбяць; выратаваць параненых і бежанцаў. Абараніць украінскія ядзерныя аб'екты, якія ўяўляюць пагрозу для ўсіх суседніх дзяржаў», — адзначыў Стэфанчук.

Nashaniva.com