Зяленскі: Кампрамісы з Расіяй могуць вынесці на рэферэндум

Канчаткова фармат кампрамісаў па гарантыях бяспекі і акупаваных тэрыторый на перамовах паміж Украінай і Расіяй можа быць вынесены на ўсеўкраінскі рэферэндум. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

21.03.2022 / 21:41

«Я тлумачыў усім перагаворным групам: калі вы кажаце аб усіх гэтых зменах, і яны могуць быць гістарычнымі, мы нікуды не падзенемся, мы прыйдзем да рэферэндуму. Народ павінен будзе сказаць і адказаць на тыя ці іншыя фарматы кампрамісаў.

А вось якімі яны будуць — гэта ўжо пытанне нашай размовы і разумення паміж Украінай і Расіяй. Таму ў любым выпадку я гатовы пайсці на ўсё, калі гэты мой паход будзе з нашым народам», — кажа Зяленскі.

Nashaniva.com