Выйшлі на волю палітвязні Уладзімір Шынкевіч і Андрэй Гарбуноў

У двух беларускіх палітвязняў днямі скончыліся тэрміны адбывання пакарання і яны выйшлі на волю, паведамляюць праваабаронцы.

21.03.2022 / 22:15

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч з Оршы 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22 у Даманаве Івацэвіцкага раёна.

Уладзімір Шынкевіч.

Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.

Таксама скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю палітзняволены Андрэй Гарбуноў з Бабруйска.

Андрэй Гарбуноў.

Ён быў асуджаны да аднаго года «хіміі» за абразу міліцыянта ў Тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Тэрмін адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне.

Nashaniva.com