Затрыманы яшчэ адзін «рэйкавы партызан»

Паводле звестак следства, 43-гадовы жыхар Асіповічаў далучыўся да плана «Перамога» і нібыта атрымаў даныя аб месцах размяшчэння рэлейных шафаў на чыгунцы для «здзяйснення тэрарыстычных актаў».

22.03.2022 / 10:41

Па месцы жыхарства абвінавачанага сілавікі канфіскавалі лёгкаўзгаральныя вадкасці і атрыбуты для вырабу выбуховых рэчываў, гаручых сумесей, паведамляюць праваабаронцы.

Дзеянні жыхара Асіповічаў кваліфікаваныя як падрыхтоўка да ўчынення акта тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК) і ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Nashaniva.com