Галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў прадае свой Нобелеўскі медаль на карысць украінскіх бежанцаў
Дзмітрый Муратаў папрасіў адгукнуцца аўкцыённыя дамы, каб выставіць на таргі сваю ўзнагароду.
22.03.2022 / 12:27
Муратаў заклікаў спыніць агонь, абмяняць палонных і вярнуць целы загінулых, стварыць гуманітарныя калідоры і забяспечыць бежанцаў.
Галоўны рэдактар расійскай «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў стаў адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2021 года. Выданне застаецца ў Расіі і працягвае, нягледзячы ні на што, працаваць. Журналісты «Новай газеты» робяць сумленныя рэпартажы ў тым ліку з самой Украіны.