Як выглядае разбомбленая кватэра забітага ў Харкаве 95-гадовага вязня Бухенвальда ФОТА

Харкаўскія камунальнікі толькі сёння дабраліся да кватэры былога вязня Бухенвальда Барыса Раманчанкі, які загінуў пад абстрэлам. Яго кватэра павыгарала ўшчэнт.

22.03.2022 / 16:27

95-гадовы мужчына, які прайшоў праз Бухенвальд, лагеры Пенемюндэ, Дора-Мітэльбау і Берген-Бельзэн, загінуў ад расійскага абстрэлу ў сваёй кватэры ў шматпавярховіку ў Харкаве. 

Увесь паверх павыгараў цалкам, парэшткі Раманчанкі знайшлі не з першай спробы. Косткі сабралі ў чорны мех, піша «Суспільне».

Nashaniva.com