Мінінфармацыі вынесла папярэджанне праграме «Радыё Бі-Эй»
Мінінфармацыі паведамляе, што падчас маніторынгу зместу радыёпраграм былі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб СМІ ТДА «Анвік», якое з'яўляецца рэдакцыяй «Радыё Бі-Эй».
23.03.2022 / 10:03
У выніку «Анвіку» было вынесенае пісьмовае папярэджанне.
Радыё «Бі-Эй» — найстарэйшая ФМ-станцыя ў Беларусі, яно дзейнічае з 1993 года. Пры ім таксама вяшчае радыёстанцыя «Мелодии века».