Паводзіны кіраўніка Чырвонага Крыжа на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым ашаламілі ФОТЫ

Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Пэтэр Маўрэр прыехаў у Маскву для абмеркавання вайны ва Украіне. Апублікаваныя фотаздымкі сустрэчы яго з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым выклікалі абурэнне ў сеціве. Кіраўнік арганізацыі, якую і так вінавацяць у неэфектыўнасці, выглядаў на іх занадта задаволеным і захопленым сваім суразмоўцам.

25.03.2022 / 00:37

Фота: mfa_russia / Twitter

Але гэта не ўсё. На сустрэчы Лаўроў і Маўрэр абмяркоўвалі адкрыццё ў расійскім Растове прадстаўніцтва Чырвонага крыжа для ўкраінцаў, што бягуць ад вайны.

Гэтыя планы міжнароднай арганізацыі выглядаюць дзікімі на фоне паведамленняў украінскага боку аб прымусовым перасяленні ўкраінцаў з акупаваных тэрыторый у Расію з праходжаннем фільтрацыйных лагераў. Арганізацыю абвінавачваюць у фактычным спрыянні дэпартацыі ўкраінцаў.

Фота: mfa_russia / Twitter

Арганізацыя Чырвонага Крыжа мае сваю абуральную гісторыю і ў Беларусі. Яе сябры рэгулярна ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў у нашай краіне. Цяпер Беларускім прадстаўніцтвам ЧК кіруе Дзмітрый Шаўцоў, які ўзначальваў Мінскую гарадскую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта.

Фота: mfa_russia / Twitter

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, нягледзячы на ўсе заклікі, ніяк не выказаліся наконт катаванняў палітычных вязняў у беларускіх турмах пасля выбараў 2020 года.

Чырвоны Крыж пра адсутнасць туалетнай паперы ў ізалятарах: Цяпер у нас няма чаго перадаваць

Nashaniva.com