Расійскія войскі ўвайшлі ў цэнтральную частку Марыупаля
Інстытут вывучэння вайны, незалежны аналітычны цэнтр у ЗША, паведамляе, што расійскія войскі прасунуліся ў цэнтр горада на Азоўскім моры ў чацвер.
25.03.2022 / 10:44
Партовы горад, які лічыцца ключавым для расійскай кампаніі, з пачатку сакавіка акружаны расійскімі войскамі, там застаюцца дзясяткі тысяч чалавек, якія падвяргаюцца рэгулярным ракетным і артылерыйскім абстрэлам. Міжнародныя арганізацыі ўжо неаднаразова заяўлялі, што сітуацыя ў горадзе катастрафічная з-за голаду і холаду.
Як сцвярджае інстытут, гарадскія ўлады пакінулі горад, каб лепш каардынаваць аперацыі дапамогі. Марыупаль быў адным з самых прарасійскіх гарадоў, але гарадскія ўлады захавалі вернасць Украіне, а абсалютная большасць уцекачоў з горада накіравалася на захад Украіны, а не ў Расію.