Адбылася чарговая дыверсія на чыгунцы
25.03.2022 / 11:34
Сёння ноччу на перагоне Барысаў — Навасады (Мінскае аддзяленне БЧ), спалілі дзве рэлейныя шафы СЦБ (цотны і няцотны напрамак).
Пасля нападу Расіі на Украіну ў Беларусі распачалася «рэйкавая вайна». Беларусы выводзяць з ладу інфраструктуру чыгункі, па якой перавозяць расійскую вайсковую тэхніку.
У выніку, як заявіў кіраўнік Украінскай чыгункі, паміж Беларуссю і Украінай больш няма чыгуначнага злучэння.