Палітзняволенага Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму

Праваабаронцам стала вядома, што 12 красавіка ў судзе г. Наваполацка разгледзяць справу «аб пераводзе Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Ірыны Шчаснай у папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму».

25.03.2022 / 12:42

Фота: «Радыё Свабода»

Рашэнне будзе прымаць суддзя Ірына Жарова. Верагодна, іх збіраюцца пераводзіць на «турэмны» рэжым. Пра гэта раней паведамляў сваёй жонцы Яўген Афнагель. 

Нагадаем, у траўні 2021-га сямі палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Nashaniva.com