Як у Кіеве абараняюць помнікі ад расійскіх абстрэлаў
У Кіеве работнікі камунальных службаў і актывісты ўмацоўваюць помнікі, каб абараніць іх ад ракетных удараў расійскіх войскаў. Фотарэпартаж публікуюць «Суспільні. Новини».
27.03.2022 / 13:46
Мяшкамі з пяском, напрыклад, абклалі помнік гетману Пятру Канашэвічу-Сагайдачнаму. Умацавалі таксама помнік гетману Багдану Хмяльніцкаму і князю Уладзіміру Вялікаму.
Помнік гетману Пятру Канашэвічу-Сагайдачнаму
Помнік гетману Багдану Хмяльніцкаму
Помнік князю Уладзіміру Вялікаму