Конь хацеў сказаць «дзякуй»

Ратавальнікам, калі тыя дасталі яго са студні.

18.08.2009 / 15:18

Жывога каня выцягнулі з калодзежа мастоўскія ратавальнікі.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Заполле. Конь адвязаўся і падарожнічаў каля вёскі, пакуль не праваліўся ў студню.

Ратавальнікі ўжылі для выратавання жывёліны ноў‑хаў — выцягнулі каня аўталесвіцай на пажарных рукавах.