Сёння ў Стамбуле аднавіліся вочныя перамовы паміж Украінай і Расіяй

З новага: кіраўнікі дэлегацый Давід Арахамія і Уладзімір Мядзінскі цяпер абмяркоўваюць фундаментальныя пытанні перамоўнага працэсу асобна.

29.03.2022 / 11:03

Уладзімір Мядзінскі і Давід Арахамія

Дэлегацыі паралельна працуюць з астатнімі спрэчнымі пытаннямі.

Перад пачаткам перамоваў удзельнікаў прывітаў прэзідэнт Турцыі Эрдаган, які выказаў спадзеў на найхутчэйшае спыненне агню. 

Таксама на перамовах прысутнічае Раман Абрамовіч. Учора з’явілася інфармацыя, што расійскі алігарх мог быць атручаны на пачатку сакавіка.

Nashaniva.com