Падаляк распавёў, як будзе працаваць дамова аб гарантыях бяспекі Украіны
«Спачатку будзе праведзены рэферэндум», — мяркуе дарадца Офіса прэзідэнта.
29.03.2022 / 15:24
Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк расказаў, як будзе працаваць дамова аб гарантыях бяспекі.
— Спачатку будзе праведзены рэферэндум, на якім украінцы выкажуць сваю пазіцыю па гэтай дамове. Але рэферэндум магчымы толькі ва ўмовах міру.
— Пасля дамова будзе ратыфікаваная ў парламентах Украіны і краін-гарантаў.
— Пытанне Крыма і Севастопаля будзе асобным пунктам дамовы, па якой будуць адбывацца двухбаковыя перамовы Расіі і Украіны на працягу 15 гадоў. У гэты час для вырашэння пытання забаронена выкарыстоўваць узброеныя сілы.
— Таксама асобным пунктам будзе пытанне «ЛДНР», якое будзе абгаворвацца прэзідэнтамі Украіны і Расіі.