Прадстаўнікі рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі — персоны нон-грата на мерапрыемствах да гадавіны вызвалення нацысцкіх канцлагераў

На цырымонію памяці да 77-й гадавіны вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбаў-Дора ў Германіі афіцыйныя прадстаўнікі Расіі і Беларусі не запрошаныя за развязванне вайны ва Украіне, падчас якой загінуў былы вязень Бухенвальда.

29.03.2022 / 18:01

Мемарыяльны комплекс «Бухенвальд».

Нацысцкія канцлагеры Бухенвальд і Мітэльбаў-Дора былі вызваленыя амерыканскімі войскамі 11 красавіка 1945 года незадоўга да заканчэння Другой сусветнай вайны. Штогод у Германіі гэтая дата адзначаецца, і прадстаўнікі ўсіх краін, якія спрычыніліся да перамогі над Трэцім рэйхам, запрашаюцца на мерапрыемствы. Але гэты год — выключэнне:

«Мы пісьмова праінфармавалі консульскія прадстаўніцтвы, што яны не вітаюцца на мерапрыемствах», — сказаў Енс-Крысціян Вагнер, дырэктар Фонду мемарыялаў Бухенвальда і Мітэльбаў-Дора.

Прыём афіцыйных прадстаўнікоў дзвюх краін на ўрачыстасцях непрымальны, як сказаў Вагнер, з-за нядаўняй трагічнай смерці ацалелага ў Бухенвальдзе Барыса Раманчанкі.

96-гадовы Раманчанка, да нядаўняга часу віцэ-прэзідэнт Міжнароднага камітэта тых, хто выжыў у двух лагерах, быў забіты ў сярэдзіне сакавіка падчас расійскага бамбавання Харкава. Яго смерць выклікала абурэнне ва ўсім свеце. 

Чытайце таксама:

У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 95-гадовы былы вязень Бухенвальда

Nashaniva.com