Генпракуратура: Ва Украіне забралі 64 беларускія фуры і адзін джып

Ведамства звярнулася да беларусаў з просьбай устрымацца ад наведвання Украіны.

30.03.2022 / 12:21

Генпракуратура заяўляе, што ў сакавіку былі распачатыя 44 крымінальныя справы: 35 па факце разбойных нападаў, 8 па факце рабаванняў і адно — па факце забойстваў.

Ведамства паведамляе, што ва Украіне скралі 64 седлавыя цягачы з паўпрычэпамі і грузамі, таксама на курорце Букавель у беларуса забралі джып «Таёта Лэнд Крузер». Агульны кошт забранай маёмасці — больш за $4 млн. 

Таксама генпракуратура паведамляе пра гібель двух дальнабойшчыкаў, звязаную нібыта з пасягальніцтвам на маёмасць. Але раней было вядома толькі пра беларусаў, якія загінулі ад ракетнага ўдару ў горадзе Корасцень. Ці распачатая крымінальная справа па гэтым факце, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва Украіне

Nashaniva.com