Літва ўнесла Беларусь у спіс варожых дзяржаваў
Урад Літвы зацвердзіў падрыхтаваны Міністэрствам эканомікі і інавацыяў пералік варожых дзяржаваў.
30.03.2022 / 16:13
У яго ўвайшлі Расія, Беларусь, анексаваны Крым, Прыднястроўе, Абхазія і Паўднёвая Асеція.
Цяпер літоўскія дзяржаўныя органы змогуць не дапускаць да ўдзелу ў тэндарах кампаніі з гэтых дзяржаваў і тэрыторый, а таксама скасоўваць з імі дамовы.