Верталёты нанеслі ракетны ўдар па нафтабазе ў расійскім Белгарадзе

Расійскія ўлады сцвярджаюць, што выбух стаў вынікам атакі з верталётаў Узброеных сіл Украіны. Украінскія ўлады каментароў пакуль не далі. 

01.04.2022 / 07:44

Ранкам 1 красавіка адбыўся моцны выбух на нафтабазе ў расійскім Белгарадзе. Да цяперашняга часу гараць восем рэзервуараў з нафтапрадуктамі. На месцы працуюць выратавальнікі. Жыхары з суседніх вуліц былі эвакуяваныя. 

«Раснафта», якой належыць база, паведаміла, што яе персанал быў эвакуіраваны, ахвяр і пацярпелых няма.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па нафтабазе ў Белгарадзе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія заляцелі на тэрыторыю Расіі на малой вышыні.

Гэта другі інцыдэнт на тэрыторыі Белгародскай вобласці. Раней паведамлялася пра выбухі на складзе ўзбраенняў. Прычынай быў названы «чалавечы фактар».

Украінскія ўлады інцыдэнт не каментавалі. 

Nashaniva.com