TikTok-блогер Мікіта Бялевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Адміністрацыйны арышт Мікіта адбываў у Магілёве.

01.04.2022 / 11:47

Разам з ім выйшлі на волю арт-менеджар Алег Ларычаў і гісторык Алесь Белы, якія былі затрыманыя разам з Бялевічам. 

Іх траіх затрымалі 17 сакавіка на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, а пазней асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП), нагадваюць правааабаронцы.

Чытайце таксама:

Чым вядомы TikTok-блогер Мікіта Бялевіч, якога затрымалі ў Мінску