За фота расійскай вайсковай тэхнікі затрыманы айцішнік

Стала вядома пра затрыманне ў Гомельскай вобласці 30-гадовага IT-спецыяліста Андрэя Уткіна.

01.04.2022 / 15:04

 На праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што мужчына сфатаграфаў калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў каналу «Беларускі Гаюн», які 15 сакавіка быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, Андрэю інкрымінуецца арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні») і арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), паведамляюць праваабаронцы.

Яму пагражае да 6 гадоў зняволення.

Nashaniva.com