Генштаб Украіны: Расія кантралюе горад Ізюм Харкаўскай вобласці

Таксама ведамства прызнала, што Узброеныя сілы Расіі ўтрымліваюць пантонную пераправу цераз Паўночны Данец.

01.04.2022 / 15:21

Ізюм — важны для арганізацыі абароны Славянска і Краматорска Данецкай вобласці. Адлегласць паміж Ізюмам і Славянскам — 50 кіламетраў (на выяве). 

Як мяркуецца, частка сілаў, якія адышлі з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей будзе перакінутая на ўзмацненне груповак, якія наступаюць на тэрыторыю зоны Аперацыі аб’яднаных сілаў на Данбасе.

Nashaniva.com