«У Белгарадскай народнай рэспубліцы людзі пачалі нешта разумець». Аляксей Данілаў патроліў расіян

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна не мае дачынення да выбухаў на нафтабазе Белгарада. Паводле яго слоў, гэта праца мясцовых, якія пачынаюць «сёе-тое разумець».

01.04.2022 / 20:26

Аляксей Данілаў

Данілаў сказаў у тэлевізійным эфіры:

«Супярэчнасці назапашваюцца. Грамадства ў Расійскай Федэрацыі пачынае сёе-тое разумець.

Напрыклад, тое, што адбылося на тэрыторыі Белгарадскай народнай рэспублікі. Выбухі на нафтабазе.

Яны чамусьці кажуць, што мы гэта зрабілі. Насамрэч гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці. Мы гэта не каментуем.

Яны павінны разумець, што гэта можа быць на ўсёй тэрыторыі Расіі. Мы да іх не прыходзілі, мы не ішлі да іх з вайной».

Nashaniva.com