БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Жыхару Быхава далі два гады калоніі за «клас» у «Аднакласніках»

1.04.2022 / 21:23

Nashaniva.com

Суд Быхаўскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Аўдзеюка. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (ч. 1 арт. 367) і абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), паведамляе «Вясна».

Паводле матэрыялаў справы, Аўдзяюк паставіў «клас» пад пастом у пабліку ў «Аднакласніках». У пасце змяшчаўся фотаздымак Лукашэнкі і абразлівы надпіс, звязаны з абвінавачаннем у фашызме.

Падсудны на працэсе сцвярджаў, што ягоны «клас» ніякай «асабістай помстай» Лукашэнку не з’яўляецца:

«Гэта не было асабістай помстай прэзідэнту. Пры ім я адслужыў у міліцыі, атрымаў кватэру. Да яго ў мяне ніякіх прэтэнзій не было і няма. Пэўныя дзеянні, якія маглі выклікаць нейкі негатыў, здзяйсняе не ён, а іншыя людзі. Чаму пакінуў клас? Можа павеяў вецер перамен, можа і хацелася перамен тады», — заявіў Аўдзяюк.

Слухаць ніхто нічога не стаў. Пасля трох паседжанняў суддзя Марозаў асудзіў Аляксандра Аўдзеюка да пазбаўлення волі тэрмінам на два гады калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула